25 мая 2017 г. — 75 гадоў з часу фарміравання 9-га гвардзейскага стралковага Брэсцкага Чырвонасцяжнага, ордэна Кутузава корпуса (1942), удзельніка вызвалення Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны
Брэсцкі стралковы корпус па загадзе Стаўкі ВГК ад 25 мая 1942 года сфарміраваны ў чэрвені ў Калужскай вобласці як 9-ы гвардзейскі стралковы корпус на базе 12-й гвардзейскай стралковай дывізіі. Першым камандзірам быў генерал-маёр Мікалай Іванавіч Кірухін (з 3 чэрвеня да кастрычніка 1942 г.). Упершыню корпус прыняў удзел у баях паўночней г. Волхава Ленінградскай вобласці ў ліпені 1942 года, з таго часу быў у складзе 61-й арміі.
28 ліпеня 2014 г. – 70 гадоў з часу вызвалення г. Брэста ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (1944)
Горад Брэст быў вызвалены ў выніку Люблін-Брэсцкай аперацыі – заключнай стадыі Беларускай наступальнай аперацыі “Баграціён” (23 чэрвеня – 29 жніўня 1944 г.). Люблін-Брэсцкую аперацыю (18 ліпеня – 2 жніўня 1944 г.) правялі войскі 1-га Беларускага фронту пад камандаваннем Маршала Савецкага Саюза К. К. Ракасоўскага, яе план быў зацверджаны Вярхоўным Галоўнакамандуючым 7 ліпеня 1944 года.
28 ліпеня 2013 г. – Дзень вызвалення (1944) г. Брэста ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў
Пасля таго, як 3 ліпеня быў вызвалены г. Мінск, войскі правага крыла 1-га Беларускага фронту (48-я, 65-я, 28-я арміі і конна-механізаваная група генерала Пліева) прадоўжылі наступленне ў напрамку Мінск – Баранавічы – Брэст.